Об управлении

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Образование области

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Мероприятия

Важная информация

Законодательство

Интернет-ресурсы

FeedПодписаться

Дзяржынскі раён (выпускны)

Развітальны вальс… У ім – і светлы сум аб школьным мінулым, і найлепшыя ўспаміны, і думкі аб далейшым лёсе.

Сёлета, прайшоўшы пад аркай (дарэчы, арка была з васількоў, якія сімвалізуюць Беларусь), развіталіся са школай 299 юнакоў і дзяўчат з Дзяржынскага раёна. 39 з іх узнагароджаны залатым медалём, 1 – сярэбраным. Пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў уручаны: Хмары Вадзіму, Мазго Глебу, Слінку Канстанціну (гімназія г. Дзяржынска); Злобіну Раману, Адашкевічу Арцёму (сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска); Клокавай Марыі, Карніцкай Карыне, Акулічу Максіму (гімназія № 1 г. Дзяржынска); настаўніку матэматыкі гімназіі г. Дзяржынска Алене Генадзьеўне Караневіч, настаўніку інфарматыкі сярэдняй школы № 4 г. Дзяржынска Святлане Рыгораўне Пузіноўскай.

“Вынікам працы хлебороба з'яўляецца колас, а вынікам вашай працы, дарагія выпускнікі, – поспехі і дасягненні, каштоўныя для грамадства”, – адзначыў начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама Вацлаў Іванавіч Матусевіч.

З віншавальнай прамовай звярнуўся да выпускнікоў старшыня Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Іванавіч Саракач. Аляксандр Іванавіч падкрэсліў ролю ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме ў стварэнні ўмоў для паспяховай рэалізацыі інтэлектуальных і творчых здольнасцяў навучэнцаў.

Аб любові да сваёй Радзімы, роднай зямлі гаварыў беларускі пісьменнік Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. Мудрыя наказы атрымалі выпускнікі ад прадстаўнікоў духавенства. “Кожная новая вяршыня патрабуе яшчэ большай адказнасці”, – заўважыў епіскап Стаўбцоўскі і Маладзечанскі Павел. “Жыццё – гэта дарога, і яе трэба з годнасцю прайсці”, – параіў ксёндз Адам.


Глядзець фотаздымкi...