Об управлении

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Образование области

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Мероприятия

Важная информация

Законодательство

Праздники Беларуси

Интернет-ресурсы

FeedПодписаться

4 студзеня 2017 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XX Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка».

 

Мэта мерапрыемства – развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных традыцый, выяўленне і падтрымка юных талентаў. Арганізатары – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».

 

У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Мінскую вобласць на рэспубліканскай выставе прадставілі 60 работ – пераможцаў абласнога этапу.

 

Па выніках XX Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка» ўзнагароджаны: 

 

у намінацыі «Мастацкая саломка»

 

дыпломам І ступені – Дурко Марыя, Лобава Кацярына, Ганчар Кацярына, Яргіна Валерыя, навучэнкі ДУДА «Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”» (педагог Собаль Марыя Ягораўна);

 

дыпломам ІІІ ступені – Віршыч Вераніка, навучэнка ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна» (педагог Лужынская Таццяна Іванаўна);

 

дыпломам ІІІ ступені – Волкаў Раман, навучэнец ДУА «Семежаўскi вучэбна-педагагiчны комплекс дзiцячы сад – сярэдняя школа iмя М.С. Высоцкага» Капыльскага раёна (педагог Волкава Таццяна Мікалаеўна);

 

у намінацыі «Тэкстыль»

 

дыпломам ІІІ ступені – Ліпская Таццяна, навучэнка ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна» (педагог Платонава Ірына Міхайлаўна);

 

у намінацыі «Мастацкі роспіс»

 

дыпломам ІІ ступені – Додзь Арцём, Мацейка Ксенія, Барысевіч Дар’я, навучэнцы ДУДА «Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці» (педагог Пілецкая Вольга Аляксандраўна);

 

у намінацыі «Выцінанка»

 

дыпломам І ступені – Рэут Мілана, навучэнка ДУА «Гімназія № 1 г. Валожына» (педагог Яблонская Наталля Мікалаеўна);

 

у намінацыі «Інтэр’ерная лялька»

 

дыпломам І ступені – Крупская Вікторыя, Шалайка Анастасія, навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Барысава» (педагог Машкетава Ала Аляксандраўна);

 

дыпломам ІІІ ступені – Каранеўская Марыя, навучэнка ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна» (педагог Вайкшнарыс Аксана Аляксандраўна);

 

у намінацыі «Паштоўка-віншаванне»

 

дыпломам І ступені – Мароз Марыя, навучэнка ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна» (педагог Зыранава Таццяна Сяргееўна);

 

дыпломам ІІІ ступені – Мармузевіч Дар’я, навучэнка ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна» (педагог Гарбацэвіч Вольга Уладзiмiраўна);

 

у намінацыі «Сувенір-падарунак»

 

дыпломам І ступені – Кепець Марына, Амінуліна Ганна, навучэнкі ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна» (педагог Гняўчынская Ларыса Мікалаеўна);

 

дыпломам ІІІ ступені – Шатэрнік Марына, навучэнка ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.п. Смілавічы» Чэрвеньскага раёна (педагог Пазняк Ірына Аляксандраўна);

 

у намінацыі «Елачная цацка»

 

дыпломам ІІ ступені – Шукан Мікіта, навучэнец ДУДА «Цэнтр творчасцi дзяцей і моладзі г. Чэрвеня» (педагог Клёс Сяргей Сяргеевіч);

 

у намінацыі «Сюжэтная кампазіцыя»

 

дыпломам ІІ ступені – Селістроўская Вераніка, Чабатар Святлана, Яскевіч Аліна, навучэнкі ДУА «Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (педагог Камінская Ірына Мікалаеўна);

 

дыпломам ІІІ ступені – Каратчэня Ангеліна, навучэнка ДУА «Любанскі цэнтр дзіцячай творчасці» (педагог Іванова Наталля Уладзіміраўна);

 

у намінацыі «Арт-аб’ект»

 

дыпломам ІІ ступені – Кавалёў Аляксандр, навучэнец ДУА «Сярэдняя школа № 10 iмя С.Ф. Рубанава г. Слуцка» (педагог Кавалёва Таццяна Аляксандраўна);

 

у намінацыі «Навагодні касцюм»

 

дыпломам ІІ ступені – Анцыповіч Марыя, Астроўская Ангеліна, навучэнкі ДУА «Гімназія № 3 г. Салігорска» (педагог Дамарад Алена Парфёнаўна).

 

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!

 

Фотагалерэя


Категории: Новости  
Метки: