Об управлении

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Образование области

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Мероприятия

Важная информация

Законодательство

Интернет-ресурсы

FeedПодписаться

За значны ўклад у адраджэнне і захаванне традыцый народнага мастацтва саломапляцення, далучэнне падрастаючага пакалення да нацыянальнай культуры, народнай творчасці, актыўны ўдзел у выставах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў Беларусі і за мяжой Раманеня Раіса Аляксандраўна атрымала спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. 

 

Р. А. Раманеня – педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ”Беларускі сувенір“ Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна. Яна працуе па аўтарскай праграме, асноўным зместам якой з’яўляецца далучэнне падрастаючага пакалення да нацыянальнай культуры, народнай творчасці, выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Многія вядомыя беларускія фальклорныя калектывы аздабляюць свае строі ўборамі ад Раісы Аляксандраўны. 

 

Яе педагагічная дзейнасць накiравана на адраджэнне і захаванне традыцый народнага мастацтва саломапляцення. З ўдзелам Р. А. Раманені на Салігоршчыне адрадзілася мастацтва вырабу саламяных дываноў, народныя традыцыі набылі сучасны выгляд. 

 

Навучэнцы студыі ”Беларускі сувенір“ – удзельнікі і пераможцы абласных, рэспубліканскіх выстаў, конкурсаў і фестываляў. У 2015-2016 гг. яны атрымалі дыпломы I ступені рэспубліканскага выставы-конкурсу”Калядная зорка“; дыпломы удзельніка рэспубліканскай выставы ”Салют, Победа!“ і III рэспубліканскага агляду-конкурсу ”Здравствуй, мир!“, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне; дыпломы I ступені абласнога свята-конкурсу”Саламяныя дзівосы“. 

 

Раіса Аляксандраўна ўдзельнічала ў распрацоўцы навукова-метадычнага артыкула ”Саломапляценне і аплікацыя саломкай – сучасны стан і перспектывы развіцця“. 

 

Яна была ўдзельнікам IV Міжнароднай практычнай канферэнцыі ”Культура Беларуси: реалии современности“ (г. Мінск, 2015 г.), абласнога конкурсу-выставы ”Сохранение традиций в соломоплетении“ (г. Слуцк, 2015 г.). З’яўляецца дыпламантам рэспубліканскай выставы”Калядныя ўзоры“ (2015 г.), Міжнароднага фестывалю майстроў народнай творчасці ”Этносвет“ (г. Кіеў, Украіна, 2016 г.), лаўрэатам раённага конкурсу педагагічнага майстэрства ”Педагог дадатковай адукацыі – 2016“. 

 

У 2014/2015 навучальным годзе майстар прадстаўляла Беларусь на выставе ”Суранджкут“ у Індыі. Два гады запар Р. А. Раманеня прымала ўдзел у Ягелонскім кірмашы (Рэспубліка Польшча), Міжнародным фестывалі мастацтва ”Бючэкмедже“ (г. Стамбул, Турэцкая Рэспубліка). 

 

Раіса Аляксандраўна адзначана спецыяльным прызам на Сусветным конкурсе лазы і пляцення ў Новым Томысле (Рэспубліка Польшча, 2015 г.), атрымала дыплом I ступені на конкурсе ”Забава“ у рамках Міжнароднага фестывалю ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015 г.), дыплом за лепшы сувенір з саломы на таргах рукадзелля і мастацтва ў Седліцы (Рэспубліка Польшча, 2015 г.). 

 

У 2015 годзе майстар-класы педагога прайшлі ў Стамбуле (Турэцкая Рэспубліка), Любліне і Новым Томысле (Рэспубліка Польшча), Брэсце, Мінску і Салігорску.

 

Па выніках працы за 2015 год Р. А. Раманеня занесена на Дошку гонару Салігорскага раёна. Шчыра віншуем Раісу Аляксандраўну з высокай узнагародай! 

 

Жадаем новых поспехаў у творчасці і жыцці!


Категории: Новости  
Метки: