Об управлении

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Образование области

Выпадающее меню Javascript DHTML . Издатель dhtml-menu-builder.com

Мероприятия

Важная информация

Законодательство

Интернет-ресурсы

FeedПодписаться

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

12 снежня 2018 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбудзецца семінар «Арганізацыя сеціўнага ўзаемадзеяння вучняў для падрыхтоўкі да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”».  

 

Шматгадовы вопыт падрыхтоўкі вучняў будзе прадстаўлены на мерапрыемстве Дзмітрыем Аляксандравічам Доўгалем, дацэнтам кафедры пачатковай адукацыі і лінгвадыдактыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя  А. А. Куляшова. Таксама адбудзецца прэзентацыя аўтарскіх дапаможнікаў для падрыхтоўкі да алімпіяды. 

 

На семінар запрашаюцца настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, зацікаўленыя ў павышэнні эфектыўнасці работы па падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў прадметнай алімпіядзе.

 

Кошт навучання аднаго педагога складае 25 руб. (дваццаць пяць рублёў).

 

Пачатак работы ў 10.30.

 

Папярэдняя рэгістрацыя для ўдзелу ў семінары абавязковая па тэлефоне: 8 (017) 216 97 08 (вучэбна-метадычны аддзел грамадска-гуманітарных дысцыплін Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі).


Категории: Новости  
Метки: